Адышла, адгрукала навала,
Ленінград, ты здужаў ў барацьбе!
Бранявік з Фінляндскага вакзала,
Мы стаім з пашанай ля цябе.
Мы не чулі ленінскай прамовы,
Бо яшчэ замала мелі год,
Толькі чулі, як прабілі словы
Бронь старога свету навылёт.
Тут гады суровыя прамчалі,
Білі з неба, білі і з гармат.
Бранявік, ты з адмысловай сталі, —
Выстаяў сурова, як салдат.
Ты й цяпер заўжды гатовы к бою
I стаіш, як быццам начыку...
Мы і сёння бачым над табою
Ленінскую ўзнятую руку.
