Зашумі галлём, сасоннік,
Заспявай, быльнёг-лаза,
Што мы вольныя сягоння, —
Воля вырасціла нас.
Загудзі паўстаннем, вецер,
Звонам, крыгамі вясны,
Што не паншчыны мы дзеці,
Рэвалюцыі сыны.
Хоць нас гора гадавала,
Гора гушкала калыбель,
Але сёння нас нямала,
Нас — магутная арцель.
Мы прасторы арляняты,
З намі волі штандары,
Грудзі Леніным узняты,
Сэрца помстаю гарыць.
Нас вучыў пакойны Ленін
(Словы помняцца й цяпер):
За працоўных вызваленне
Будзь гатовы, піянер!..
