Расамахаю ночка ліпнёвая
Прытулілася тварам да долу,
Як запелі над вёскаю новаю
Піянеры — падмен камсамолу.
Яны сёння, начлежнікі вольныя,
Не спыняюцна... У далі прыгожыя
Іх дарогі квяціста-раздольныя!
Аб мінулым яны не варожаць!
На прастор сакалінымі ўзмахамі
Плытагоняць на крыллях вясенніх.
Засмяялася ноч расамахаю
I на дол прылягла ў задуменні.
Ой, не лес зашумеў асавелы,
Не дубняк малады грубіяніць, —
Гэта раць юных ленінцаў смела
Будзь гатоў! па-над лугам буяніць.
Распалілі агонь піянеры
На магіле струхнелага бору.
Колькі шчасця, надзеі і веры
У грудзях арлянятаў прастору!
I свабодныя песні наўкола
Пакаціліся вольна дубровай.
Гэй! на змену байцу-камсамолу,
Піянер, будзь заўсёды гатоў!
