Гэй, за намі вы, кабеты,
Усе чыста!
Правядзем мы у Саветы
Камуністаў.
Спекулянтаў, кулакоў
Не дапусцім, —
У нас хваціць беднякоў
Нам па гусце.
Камсамольцаў мы хутчэй
Падрыхтуем, —
Тады праўда між людзей
Запануе.
За свядомых беднякоў
Галасуем,
А вясковых кулачкоў
Мы ганьбуем.
Распаўсюдзіцца не дай
Ашуканству.
Гэй, наперад, бедната!
Гэй, сялянства!
